Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея будзе абараняць расейскую мову ў краінах СНД


Паводле "Інтэрфаксу" Расея будзе будаваць свае адносіны з краінамі СНД у залежнасьці ад таго, як там абыходзяцца з нашымі суайчыньнікамі – пра гэта напярэдадні саміту СНД заявіў першы намесьнік міністра замежных справаў Расеі Андрэй Дзянісаў.

Ён заявіў, што "на ўсёй постсавецкай прасторы (акрамя Беларусі) назіраецца звужэньне сфэры ўжываньня расейскай мовы, зачыняюцца расейскія школы, выкладаньне ў ВНУ пераводзіцца на нацыянальныя мовы".
XS
SM
MD
LG