Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяцей будуць адбіраць у бацькоў паводле дэкрэту


Радыё Свабода Аляксандар Лукашэнка выдаў дэкрэт, які прадугледжвае пазасудовае адбіраньне дзяцей у бацькоў, якія вядуць амаральны лад жыцьця.

Калі будзе ўстаноўлена, што бацькі вядуць лад жыцьця, які шкодна ўплывае на дзяцей, зьяўляюцца хранічнымі алькаголікамі ці наркаманамі, або іншым шляхам ухіляюцца ад выкананьня бацькоўскіх абавязкаў, дзеці перадаюцца на дзяржаўнае забесьпячэньне. Рашэньне прымаецца камісіяй у справах непаўнагадовых. Бацькі, якія працуюць і ў якіх адабралі дзіця, павінны будуць кампэнсаваць з заробкаў выдаткі дзяржавы на ўтрыманьне і выхаваньні іх дзіцяці.

Спагнаньню будуць падлягаць ня толькі заробкі, але і маёмасьць бацькоў, калі даходаў будзе недастаткова для кампэнсацыі выдаткаў дзяржавы. Органы мясцовай улады атрымліваюць права часова перасяляць бацькоў, у якіх адабранае дзіця, у больш кепскае жытло, а вызваленае жытло будзе здавацца, а арэндная плата пойдзе на пагашэньне запазычанасьці перад дзяржавай.
XS
SM
MD
LG