Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура Літвы: беларус Сяргей Моніч затрыманы як шпіён


Алег Грузьдзіловіч, Менск Пра асобу гэтага чалавека ў пракуратуры Літвы нічога не паведамляюць. Паводле зьвестак пракуратуры, суд Вільні даў дазвол на арышт Сяргея Моніча. Цяпер вырашаецца пытаньне пра выдачу яго Польшчы, дзе дасьледуюць дзейнасьць Моніча.

У КДБ і Міністэрстве замежных справаў Беларусі зьвестак пра арышт Сяргея Моніча не камэнтуюць.

Нагадаем, зьвесткі пра затрыманьне ў Літве грамадзяніна Беларусі, які падазраецца ў шпіянажы, зьявіліся ў мэдыях 25 лістапада. Паведамлялася таксама, што затрыманы грамадзянін шпіёніў супраць Польшчы.
XS
SM
MD
LG