Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірына Казуліна зьвярнулася да міжнародных арганізацыяў


Алег Грузьдзіловіч, Менск 27 лістапада жонка былога кандыдата на прэзыдэнта праз мэдыі зьвярнулася да ўсясьветнай супольнасьці.

“Мой муж перакананы, што толькі Рада Бясьпекі ААН можа паўплываць на зьмену сытуацыі ў краіне. Беларусь ёсьць паўнавартасным сябрам ААН і мусіць лічыцца з рашэньнямі Рады Бясьпекі ААН. Таму А.Казулін зьвяртаецца з просьбай, каб хаця б адна краіна “вялікай васьмёркі” прапанавала паставіць пытаньне Беларусі на Радзе Бясьпекі ААН”.

Пасьля сустрэчы з мужам 25 лістапада Ірына Казуліна пераканалася, што той не зьбіраецца саступаць, калі гэтае патрабаваньне ня выканаюць. “Я зьвяртаюся да вас ў адчаі: зрабеце ўсё, што ад вас залежыць, інакш мой муж, які насьмеліўся супрацьстаяць дыктатуры, можа загінуць”, — піша Ірына Казуліна.

Аляксандар Казулін ужо 39 дзён трымае ў турме палітычную галадоўку. Былы кандыдат на прэзыдэнта трапіў у турму пасьля сакавіцкіх выбараў паводле крымінальнага абвінавачаньня — сам ён лічыць прысуд палітычнай расправай.
XS
SM
MD
LG