Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алеся Абрамовіча арыштавалі на 15 сутак


Радыё Свабода, Віцебск 25-га лістапада падчас акцыі салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным, якая прайшла каля калёніі “Віцьба-3”, дзе вядомы палітык адбывае пакараньне, жыхар Барысава спадар Абрамовіч быў затрыманы за правядзеньне несанкцыянаванага мітынгу.

Паводле міліцэйскага пратаколу, Алесь Абрамовіч узьняў партрэт палітвязьня і некалькі разоў крыкнуў: "Свабоду Казуліну! Свабоду палітвязьням! Лукашэнку за краты!”

Судзьдзя Віцебскага райсуду Міхаіл Зубеня таксама кваліфікаваў дзеяньні затрыманага сябра БСДП “Грамада” як несанкцыянаваны мітынг. Паводле судовае пастановы, Алесь Абрамовіч пакараны 15-цю суткамі арышту, якія ён мусіць правесьці ў віцебскім ізалятары часовага ўтрыманьня. Двое сутак з часу затрыманьня 25-га верасьня ўжо прайшлі, бо мінулыя выходныя спадар Абрамовіч ужо правёў у Віцебску пад вартай.
XS
SM
MD
LG