Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Настаўнікі адмаўляюцца падтрымаць мэдалістку?


Радыё Свабода, Менск Тры настаўніцы Янавіцкай СШ Клецкага раёну напачатку падтрымалі вылучэньне кандыдатам у дэпутаты мясцовага савету сваёй былой вучаніцы Іны Кебікавай, але пасьля тэрмінова папрасілі скасаваць іхныя подпісы.

Паводле Іны Кебікавай, да настаўнікаў яна зьвярнулася перадусім за падтрымкаю, бо была ў ліку лепшых вучаніц, скончыла Янавіцкую СШ з залатым мэдалём.

(Кебікава: ) “Спачатку яны з задавальненьнем паставілі свае подпісы, пахвалілі за маё рашэньне балятавацца на месца дэпутата ў мясцовым сельсавеце. Але пасьля тэлефанавалі і прасілі выкрасьліць іхныя подпісы. Даводзілі, што баяцца рэпрэсіяў”.



Іна Кебікава скончыла Янавіцкую СШ з залатым мэдалём. Пасьля – Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт і разьмеркавалася выкладаць ангельскую мову ў Грыцэвіцкай сярэдняй школе Клецкага раёну. Напачатку лістапада 23-гадовую выкладчыцу звольнілі з працы. Загадчык Клецкага райана Анатоль Клімовіч і ягоная жонка Алена Клімовіч, якая зьяўляецца дырэктаркай Грыцэвіцкай СШ, зьвінавацілі дзяўчыну ў недысцыплінаванасьці. Да гэтага Іну Кебікаву папракалі, што на яе працоўнай сумцы бел-чырвона-белы сьцяжок і надпіс “Жыве Беларусь”. Акрамя таго дзяўчына насіла шалік з надпісам “Наша Ўкраіна”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG