Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Мілінкевіч бярэ ўдзел у саміце НАТА


Радыё Свабода, Менск Адной з галоўных тэмаў саміту стане пашырэньне дачыненьняў паміж краінамі-сябрамі НАТА і дзяржавамі, якія не ўваходзяць ў альянс.

Сярод удзельнікаў саміту – 9 прэзыдэнтаў, 15 прэм’ер-міністраў. У саміце возьмуць удзел прэзыдэнты ЗША, Чэхіі, Францыі, Эcтоніі, Літвы, Польшчы, Румыніі, Славакіі, Славэніі, а таксама канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, прэм’ер-міністры Бэльгіі, Баўгарыі, Даніі, Галяндыі, Вялікабрытаніі й іншых краін.

На саміце А.Мілінкевіч сустрэнецца з вядучымі палітолягамі і эканамічнымі экспэртамі Эўропы і Паўночнай Амэрыкі. Сярод гасьцей саміту – былы мэр Нью-Ёрка Рудольф Джуліяні, Збігнеў Бжэзінскі, сьпікер парлямэнту Грузіі Ніно Бурджанадзэ, старшыня Савету па зьнешняй і абароннай палітыцы пры расейскім прэзыдэнце Сяргей Караганаў.
XS
SM
MD
LG