Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ці трапяць прадстаўнікі апазыцыі ва ўчастковыя выбаркамы?


Алесь Дашчынскі, Менск Завяршылася вылучэньне кандыдатур ва ўчастковыя выбарчыя камісіі. Мясцовыя органы ўлады мусяць іх сфармаваць не пазьней за 29 лістапада.

Паводле кіраўніка выбарчага штабу АГП Анатоля Паўлава, ад партыі пададзена больш за 630 кандыдатур у выбаркамы.

(Паўлаў: ) “Я думаю, што нікога не ўключаць. Але мы сваю частку шляху прайшлі. А далей трэба чакаць рашэньня ўладаў”.

У Беларусі ўтворана каля 6 з паловай тысяч выбарчых участкаў. Мясцовыя выбары адбудуцца 14 студзеня 2007 года.
XS
SM
MD
LG