Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слухайце заўтра: <I>Мяжа на шляху да Бацькаўшчыны</I>


Тацяна Поклад, Вільня Беларусы замежжа адчуваюць сябе далучанымі да Бацькаўшчыны, а сучасны глябальны сьвет перамагае межы і адлегласьці. І ня толькі ў сеціве: некалькі гадзінаў падарожжа – і вось яна, Беларусь. Толькі спачатку – дзяржаўная мяжа.

Як сустракаюць беларусаў на мяжы, калі яны едуць на Бацькаўшчыну? Ці чуў хто-небудзь ад памежнікаў: “Ласкава запрашаем дадому!”? І што ўвогуле можна пачуць ад беларускіх памежнікаў?

Пра свой досьвед распавядуць беларусы з розных эўрапейскіх краінаў. Гаворка будзе і пра ветлівасьць, але й ня толькі. Ці трэба рыхтавацца да нейкіх нечаканых выдаткаў? Якія патрабаваньні можна пачуць ад супрацоўнікаў пунктаў памежнага кантролю? Ці можна абараніцца ад злоўжываньняў і несправядлівасьці на беларускіх межах?

У новай перадачы “Беларускае замежжа”гэтую тэму абмяркуем разам з беларусамі з Эстоніі, якія езьдзяць у Беларусь і праз Латвію, і праз Літву, і праз Расею, а таксама зь беларусамі Польшчы й Нямеччыны.
XS
SM
MD
LG