Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Воршы адбылася прэзэнтацыя кнігі "Сьвет вачыма Караткевіча"


Радыё Свабода, Віцебская вобласьць Выданьне было адмыслова падрыхтаванае да 76-х угодкаў пісьменьніка-земляка. Укладальнікамі кнігі сталі супрацоўнікі гарадзкога музэя Ўладзімера Караткевіча, а выдадзеная яна была дзякуючы дапамозе аршанскіх спонсараў-прадпрымальнікаў.

У кнізе сабраныя малюнкі, аўтапартрэты, карыкатуры і шаржы, знойдзеныя ў рукапісах і лістах Караткевіча, або ў хатніх архівах ягоных сяброў – Адама Мальдзіса, Янкі Брыля, Вячаслава Рагойшы, Сяргея Панізьніка ды іншых калег-пісьменьнікаў.

Кніга выйшла накладам адна тысяча паасобнікаў, і набыць яе можна ў Музэі Ўладзімера Караткевіча, які, дарэчы, месьціцца ў тым самым будынку, дзе ў 1930-м годзе быў гарадзкі радзільны дом і дзе суджана было прыйсьці на сьвет будучаму беларускаму пісьменьніку.
XS
SM
MD
LG