Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: затрыманыя грамадзяне з Украіны, Літвы і Швэцыі


Радыё Свабода Шасьцёра замежнікаў былі ўдзельнікамі сэмінару, на якім абмяркоўвалі праблемы гендэрнага балянсу.

У тэлефоннай гутарцы ўдзельнік сэмінару Сяргей Лапіцкі паведаміў, што спачатку на сэмінар прыйшла здымачная група Беларускага тэлебачаньня. Ёй дазволілі зьняць сюжэт і ўзяць інтэрвію ў замежнікаў пра сутнасьць мерапрыемства.

Неўзабаве пасьля сыходу здымачнай групы прыйшлі людзі ў цывільным і прапанавалі ўсім замежнікам прайсьці ў Ленінскі РАУС Магілёва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG