Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тыдзень у сьвеце ў фатаздымках: 19 - 26 лістапада


Радыё Свабода Міжнародныя падзеі ў фатаздымках карэспандэнтаў Радыё Свабода


19 лістапада. Прэзыдэнты Кітая Ху Джыньтао, ЗША Джордж Буш і Расеі Ўладзімір Пуцін падчас сустрэчы ў Ханоі


19 лістапада. Іранцы пратэстуюць перад амбасадай Азэрбайджану супраць зьнявагі прарока Мухамэда ў адной з азэрбайджанскіх газэтаў, Тэгеран


20 лістапада. Аляксандар Літвіненка ў лёнданскім шпіталі пасьля атручэньня


20 лістапада. Прэзыдэнты Зымбабвэ Робэрт Мугабэ і Ірану Махмуд Ахмадзінэжад, Тэгеран


20 лістапада. Паліцыя перад школай у Эмсдэтэне, дзе ўзброены тэрарыст трымаў закладнікаў, параніў некалькі чалавек а потым застрэліўся сам, Нямеччына


21 лістапада. Бэніта Фэрэра-Вальднэр і Юлія Цімашэнка, Брусэль


21 лістапада. Студыя тэлевізіі "Аль-Джазіра" ў Куала-Лумпур, адкуль вядзецца трансьляцыя англамоўнай праграмы.


21 лістапада. Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў з брытанскай каралевай Элізабэт Другой, Лёндан


21 лістапада. Месца замаху на лібанскага міністра П''ера Гемаэля, Бэйрут


22 лістапада. Украінцы сьвяткуюць другія ўгодкі "аранжавай рэвалюцыі" на Майдане, Кіеў


22 лістапада. Мітынг праціўнікаў "аранжавай рэвалюцыі", Сымфэропаль


23 лістапада. Азэрбайджанская паліцыя разганяе дэманстрацыю за свабоду слова, Баку


23 лістапада. Прэзыдэнты Расеі Ўладзімір Пуцін і Фінляндыі Тар''я Халанэн напярэдадні саміту Эўразьвяз-Расея, Хэльсынкі


23 лістапада. Транспарант на мосьце: "Вярніце нам выбары", Масква


23 лістапада. М.Саакашвілі, Н.Бурджанадзэ і В.Юшчанку вітаюць у грузінскім парлямэнце, Тбілісі


23 лістапада. Пахаваньне забітага лібанскага міністра П''ера Гемаэля, хрысьціяніна і праціўніка сырыйскага ўплыву, Бэйрут


24 лістапада. Бацька А.Літвіненкі прамаўляе на прэсавай канфэрэнцыі перад Лёнданскім шпіталём неўзабаве пасьля яго сьмерці
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG