Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Літва пацьвердзіла затрыманьне беларускага шпіёна


Тацяна Поклад, Вільня У выніку супольнай апэрацыі польскіх і літоўскіх спэцслужбаў у суботу ў Літве затрыманы замежны грамадзянін, які падазраецца ў шпіянажы на карысьць Беларусі.

Генэральны пракурор Літвы Альгімантас Валанцінас пацьвердзіў, што апэрацыя па затрыманьні выкананая Генэральнай пракуратурай і Дэпартамэнтам дзяржбясьпекі Літвы па просьбе Польшчы.

У суботу ўвечары пачаўся допыт затрыманага. У Літву прыбыў пракурор Польшчы Януш Качмарак. Яго візыт у Літву месяц таму таксама быў зьвязаны са справай затрыманьня беларускага шпіёна, паведаміў А.Валанцінас.

Паводле балтыйскага інфармацыйнага агенцтва BNS, якое спасылаецца на афіцыйную крыніцу, дзейнасьць затрыманага магла быць зьвязаная з будучым самітам НАТО ў Рызе або з абвастрэньнем сытуацыі на літоўска-латвійскай мяжы. Літоўская нацыянальная тэлевізія паведаміла пра магчымыя сувязі затрыманага са справай прыватызацыі літоўскай нафтавай кампаніі “Mažeikių naftа”.
XS
SM
MD
LG