Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Станіслаў Пачобут выйшаў на волю


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня зь міліцэйскага спэцпрыёмніку выпусьцілі гарадзенскага грамадзкага актывіста Станіслава Пачобута. Два апошнія дні ён праводзіў галадоўку.

Яго затрымалі 16 лістапада перад акцыяй салідарнасьці. Суд пакараў актывіста па абвінавачаньні ў дробным хуліганстве арыштам на пяць сутак.

Станіслаў адразу абвясьціў галадоўку. Пазьней са спэцпрыёмніку Кастрычніцкага РАУС яго даставілі ў шпіталь на абсьледаваньне, дзе ён мусіў спыніць галадоўку. А пасьля шпіталя, праз некалькі дзён, зноўку пасадзілі за краты, каб ён адбыў апошнія двое сутак арышту.
XS
SM
MD
LG