Лінкі ўнівэрсальнага доступу

І.Сурвіла зьвяртаецца да суайчыньнікаў у 86-ю гадавіну Слуцкага паўстаньня


Радыё Свабода Гэтымі днямі беларусы ва ўсім сьвеце адзначаюць угодкі Слуцкага паўстаньня. У 1920 годзе тысячы ўзброеных жыхароў Случчыны выступілі супраць бальшавіцкай акупацыі Беларусі і падтрымалі Раду Беларускай Народнай Рэспублікі. Паўстаньне было жорстка падаўленае. З нагоды ўгодкаў Слуцкага паўстаньня да суайчыньнікаў зьвяртаецца Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла.

“Дарагія Суродзічы,

Віншую Вас з нашым вялікім сьвятам, Днём Памяці Герояў Слуцкага Збройнага Чыну, якія 86 гадоў таму пайшлі ахвяроўваць сваім жыцьцём, каб жыла Бацькаўшчына.

Прашу Вас адзначыць Слуцкі Збройны Чын, як гэта мы робім кожны год, калі не на супольнай урачыстай акадэміі, дык прынамсі хвілінай маўчаньня кругом сьвечкі ў памяць змагароў.

Хацела б, каб усе мы прыпомнілі адначасна нашых сёлетніх маладых герояў, якія ў сакавіку месяцы паказалі сьвету, што яны таксама гатовыя змагацца за волю і незалежнасьць Беларусі. Падчас майго падарожжа ў Прыбалтыку і Польшчу ў кастрычніку месяцы я мела шчасьце спаткаць некаторых з гэтых маладых герояў. Так як нашыя Случчакі, яны заслугоўваюць нашай павагі і ўдзячнасьці. Яны мяне запэўнілі, што ЯНЫ дасягнуць волі для свайго народу.

Дык памажы ім Божа!

Жыве Беларусь!

Івонка Сурвіла, Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG