Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБЛОГа беларускага Інтэрнэту за 24-га лістапада


Юлія Шарова, Менск На форумах парталу TUT.by --> http://forums.tut.by/showflat.php?Board=articles&Number=3052317&page=&view=&sb=5&o=&fpart=1&vc=1 сёньня сярод папулярных галінак можна знайсьці абмеркаваньне артыкула “Вячорка мае намер падаць заяву ў пракуратуру па факце фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў”. Вось некаторыя водгукі:

“Я ўсё думаў, хто першым у пракуратуру зьвернецца. А адпалу ад іх, я мяркую, чакаць ня варта. Хутчэй за ўсё папросту праігнаруюць”.

“Усяго толькі засталося выдаць дэкрэт прамінулай датай пра дапушчальнасьць фальшаваньня выбараў з дазволу прэзыдэнта. І крымінальнай адказнасьці за падачу заяваў у пракуратуру”.

“Ну скажа прэзыдэнт, што пажартаваў, а журналісты жарту не зразумелі… а можа й ня скажа, усё адно справа ад суду ня дойдзе. Абы не было вайны”.

Выказваньні кіраўніка Беларусі наконт фальшаваньня прэзыдэнцкіх выбараў сёньня абмяркоўваюць і на форумах Гомельскага абкаму БРСМ Нехта Феня нават прыводзіць артыкулы Крымінальнага кодэксу, па якіх, на ягоную думку, вінаватыя ў фальшаваньні могуць быць пакараныя.

Аўтар Жавога журналу r_a_t__k_i_n_g разважае пра сэнс заяваў Аляксандра Лукашэнкі ў часе ўчорашняй прэсавай канфэрэнцыі ўкраінскім мэдыям: “Пра ўсе апошнія выказваньні Лукашэнкі пра падробку вынікаў выбараў, пра мову й пра ягоныя карані на Ўкраіне… Інфармацыя наконт прапановаў Эўразьвязу да яго дайшла... Масква адразу спыніла агрэсію наконт коштаў і пазыкаў… Лукашэнка паказвае ў абодва бакі, што ён кантралюе сытуацыю ў краіне. І нават калі б ён прызнаўся ў згвалтаваньнях у Менску, ніхто б нічога яму не зрабіў… Ідзе вялікі гандаль. Але падаецца мне ўвесь спэктакль толькі дзеля Пуціна”.

Bullochka у сваім блогу піша пра ўражаньні ад чытаньня беларускай дзяржаўнай прэсы, і паасобку – газэты “Советская Белоруссия”. “Увогуле ж я шукала там… глыбока запальны матэрыял пад загалоўкам “Зязюля зязюляня збывае ў Дом дзіцяці”. Я на яго мінулым разам выпадкова натрапіла а цяпер знайсьці не магу. Там увогуле аўтар задавалася пытаньнем – ці ня варта заканадаўча рэгуляваць пытаньні нараджэньня дзяцей. І шчыра прызнавалася: дзяржаве інваліды не патрэбныя. І прапаноўвала – гэтак проста – стэлірызаваць. Я ужо маўчу пра парушэньне правоў чалавека. Але ж у стэлірызаванай алькагалічкі ўжо ўвогуле ня будзе ніякага стымула завязваць і спрабаваць пачаць новае жыцьцё. Наадварот – стане прафэсійнай прасталыткай”.

А наведнікі сайта Indymedia.by абмяркоўваюць новы беларускі брэнд – пладова-ягоднае віно “Аляксандар і Я”. Гэтае таннае алькагольнае пітво параўнальна нядаўна зьявілася ў беларускіх крамах. Наведнікі Індыдэдыі бачаць у гэтым вынаходніцтва дзяржаўных ідэолягаў. “Насамрэч, ідэя цікавая. Яна яскрава дэманструе, што ў барацьбе за стабільнасьць (а на двары ўсё новыя траблы – рост коштаў на газ, няхілае беспрацоўе, мясцовыя выбары) дзяржава не стамляецца шукаць наватарскія сродкі замест тых, што ўжо не дзейнічаюць. Ідэю варта пашыраць. Нашмат эфэктыўней за бясконцыя сэлектарныя нарады і пракачку мазгоў з тэлеэкранаў быў бы выпуск цэлай сэрыі заспакойваючых сродкаў пад агульнай дзяржаўнай маркай “АляксандаріЯ”.

Дасылайце свае ідэі ды спасылкі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Таксама тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 290-39-52 і дасылайце СМС-паведамленьні на нумар 391-22-24.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG