Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандр Мілінкевіч возьме ўдзел у саміце НАТО ў Рызе


Радыё Свабода Былы кандыдат у прэзыдэнты Аляксандр Мілінкевіч возьме ўдзел у саміце НАТО, што будзе праходзіць 27-29 лістапада ў Рызе. Як паведамляе афіцыйны сайт палітыка, адной з галоўных тэм саміту будзе пашырэньне і ўмацаваньне адносінаў паміж краінамі – членамі НАТО і дзяржавамі, якія не ўваходзяць у альянс.

"Я расцэньваю ўдзел у саміце як чарговае сьведчаньне той увагі, якую сусьветная супольнасьць працягвае надаваць Беларусі", – сказаў Аляксандр Мілінкевіч, камэнтуючы мэту свайго ўдзелу ў саміце. – "Сёньня заўчасна казаць аб тым, ці будзе дэмакратычная Беларусь прэтэндаваць на ўступленьне ў НАТО, ці застанецца пазаблёкавай дзяржавай. Аднак адзінства эўрапейскай бясьпекі не зьяўляецца для мяне дэкляратыўным прынцыпам. Для нашай краіны гэта мае самы практычны сэнс".

На саміце А.Мілінкевіч сустрэнецца з вядучымі палітолягамі і эканамічнымі экспэртамі Эўропы і Паўночнай Амэрыкі. Сярод гасьцей саміту – былы мэр Нью-Ёрка Рудольф Джуліяні, Збігнеў Бржэзінскі, сьпікер парлямэнта Грузіі Ніно Бурджанадзэ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG