Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Клімаў: "Ня трэба было пачынаць імпічмэнту бяз пляну супрацьдзеяньня Лукашэнку"


Радыё Свабода Пра падзеі ў часе рэфэрэндуму 1996 году й пра памылкі, зробленыя ў тыя дні, гаворыць былы дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня , палітвязень Андрэй Клімаў.

(Клімаў: ) "Асноўная памылка была ў тым, што ня трэба было пачынаць імпічмэнту, не распрацаваўшы дакладнага пляну супрацьдзеяньня Лукашэнку, калі ён зьдзейсьніць спробу дзяржаўнага перавароту. Бо калі стала зразумела, што ён пойдзе на сілавое вырашэньне пытаньня, дэпутаты проста разьбегліся. Нехта проста адышоў ад справаў, а нехта перайшоў на бок Лукашэнкі.

Пытаньне аб парушэньні Канстытуцыі й супрацьстаяньні выканаўчай і заканадаўчай улады пачалося не з 13-га скліканьня, а з 12-га. Першы крок павінны былі зрабіць дэпутаты 12-га скліканьня.

Сілавікоў Вярхоўны Савет прызначаў на рэкамэндацыю Лукашэнкі. А трэба было прызначаць сваіх людзей. Недавер да вайскоўцаў прывёў да іх поўнай інэртнасьці ў палітычных пытаньнях. І ў гэтым выпадку гэта было на карысьць Лукашэнку.

Пазыцыя дыпляматычнага корпусу заходніх краінаў. Яны маглі расплюшчыць нам вочы на тое, да чаго ўсё ідзе.

Ну й пазыцыя беларускіх журналістаў, якія падавалі ўсё ў карыкатурным выглядзе. А ўсё было вельмі сур’ёзна".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG