Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іван Бамбіза: расейскі газ не адключаць


Радыё Свабода, Менск Намесьнік кіраўніка беларускага ўраду Іван Бамбіза заявіў сёньня ў Палаце прадстаўнікоў, што расейскі газ і нафта не з’яўляюцца наркотыкамі для беларускай эканомікі. Ён падкрэсьліў, што Беларусь плаціць расейскаму боку за энэрганосьбіты адпаведна з дамоўленасьцямі.

Адказваючы на пытаньне карэспандэнта Свабоды, ці прапрацоўвае беларускі ўрад сытуацыю, калі ад 1 студзеня “Газпрам” спыніць пастаўкі газу ў Беларусь, Іван Бамбіза заявіў:

(Бамбіза: ) “ Навошта “Газпрому” гэта рабіць? ”Газпром” атрымоўвае выручку ад продажу газу. Газ пастаўляюць не бясплатна, за яго плацяць. У Беларусі няма запазычанасьці па пастаўках газу. Усё роўна мы будзем яго спажываць штодня. Размова не ідзе пра тое, што 31 сьнежня адно, а з 1 студзеня іншае. Можа і 20 сьнежня цана мяняцца і 20 студзеня. Пытаньне ня ў гэтым. Калі дамовімся, тады і будзе новая цана. Вядуцца перамовы і я ўпэўнены, што дамоўленасьць будзе дасягнутая”.



Адносна цаны на “Белтрансгаз” Іван Бамбіза патлумачыў:

(Бамбіза: ) “Ёсьць фактычны кошт. Цана будзе вызначана па фактычным рынкавым кошце. Сёньня ў сьвеце няма таго, што нехта вызначае цану. Любы тавар і маёмасьць ацэньваецца па рынкавым кошце, калі яны прывабныя, прыбытковая, нават калі малыя па памерах”.
XS
SM
MD
LG