Лінкі ўнівэрсальнага доступу

100 год “Нашай Ніве”: “У Казанскай губ. мужыкі прадаюць сваіх дзяцей”


Зьміцер Падбярэскі, Менск За подпісам Сэмінарыста ў №6 “Нашай Нівы” ад 11 лютага 1907 году надрукавана паведамленьне зь Вільні.

“Ешчэ ў прошлай восені вучэнікі Віленскай Правослаўной Семінарыі збунтаваліся проці свайго Інспэктора. За гэта шмат іх вон пагналі і паразсылалі іх па хатах. “Начальства” ня ведало, хто найбольш бунтаваўся; вось с таго часу аж да гэтае пары засядала асобная комісія, каб даведацца, як усё зрабілася і хто найбольш вінаваты. Дзеля гэтаго комісія паразсылала да бацькоў сэмінарыстоў друкованые лісткі, с каторых адзін папаў і ў нашы рукі. Ў ім коміссія пішэ, каб бацькі стараліся дапытацца у дзяцей сваіх аб тым, хто падбіваў да бунту… У канцы коміссія абецуе бацьком, каторые здрадзяць сыноў сваіх і прышлюць, што ад іх выцягнулі, — нікому аб гэтым не казаць… Праз гэтакую жандармско-езуіцкую штуку выгналі ешчэ 21 вучэнікоў… Вось якіе ў Сэмінарыі пастырі і вучыцелі, што абучаюць маладых людзей на папоў, каторые павінны сеяць памеж людзьмі зерня праўды і дабра. А навуку іхнюю пачынаюць с подлых даносоў, і гэта называецца “наводзяць на справедлівую дарогу!” Дзякуем за такую навуку!”

Пад рубрыкай “Голад” “Наша Ніва” паведамляе пра гандль людзьмі: “Ў Казанскай губ. у галодных месцох, мужыкі прадаюць сваіх дзяцей. Ў Тетюшскім павеце продана сем дзевак ад 17 да 22 гадоў. За трох заплацілі па 60 руб., за адну 70, за дзьве па 100 і за адну 120 рублёў”.
XS
SM
MD
LG