Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Астравецкаму актывісту суд адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы


Міхал Карневіч, Горадня Судзьдзя Гарадзенскага абласнога суда, спадар Пятко, у сваім рашэньні зазначыў, што Мікалай Уласевіч наўмысна бяз згоды унёс у спіс ініцыятыўнай групы аднаго зь яе сябраў й гэтым самым парушыў прынцып свабоды выбараў. Таму ягоная скарга на рашэньне раённай і абласной выбарчых камісій засталася незадаволенай.

Мікалай Уласевіч, сябра АГП, зьбіраўся балатавацца ў абласны савет. Напачатку яму адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы раённая, а пасьля й абласная выбарчыя камісіі, спасылаючыся на тое, што ён запісаў у ініцыятыўную групу Галіну Прошкіну безь яе згоды й тым самым парушыў прынцып свабоды выбараў. У судзе Уласевіч спрабаваў даказаць, што Прошкіна давала згоду на ўдзел у ягонай ініцыятыўнай групе, але потым пад ціскам сябраў выбарчай камісіі напісала заяву, што гэтага не рабіла. Сама Прошкіна ў судзе не прысутнічала, зачыталі толькі заяву, напісаную быццам па яе просьбе сакратаром Астравецкай выбарчай камісіі.

(Уласевіч: ) “Я лічу, што ў гэтай сытуацыі наш шамякін суд зрабіў сваю справу, выканаў загад й тут, думаю, камэнтары не патрэбныя”.
XS
SM
MD
LG