Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна заяўляе, што Юшчанка прыедзе на саміт у Менск


Радыё Свабода Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Віталь Гайдук абверг сёньня інфармацыю, што Віктар Юшчанка не прыедзе на саміт СНД у Менску, які заплянаваны на 28 лістапада. «Прэзыдэнт Юшчанка плянуе ўзяць удзел у саміце» - заявіў Віталь Гайдук.

Сёньня на прэсавай канфэрэнцыі для ўкраінскіх журналістаў Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Юшчанка – адзіны з лідэраў краінаў СНД, які адмовіўся ўдзельнічаць у менскай сустрэчы на вышэйшым узроўні.
XS
SM
MD
LG