Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве адзначылі юбілей “Нашай Нівы”


Радыё Свабода Урачыстую імпрэзу да 100-годзьдзя “Нашай Нівы” арганізавала мясцовая суполка ТБМ. Актывісты моладзевых арганізацыяў гораду прыйшлі на мітынг і ўсклалі кветкі да помнага знаку Цішку Гартнаму.

Помны знак карэспандэнту “Нашай Нівы” пачатку ХХ стагодзьдзя паставілі ў 1989 годзе актывісты адраджэнскіх суполак Магілёва. У 1937 годзе знанага грамадзкага дзеяча й пісьменьніка Цішку Гартнага (Зьмітра Жылуновіча) закатавалі ў сьценах магілёўскай вар’ятні. Дзе ён пахаваны — невядома.
XS
SM
MD
LG