Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Моладзевых актывістаў затрымалі за налепкі


Любоў Лунёва, Менск Моладзевых актывістаў Аляксея Шыдлоўскага й Васіля Жакава затрымалі супрацоўнікі міліцыі Партызанскага раёну Менску

У Аляксея й Васіля знайшлі некалькі налепак “Джынс — за свабоду”. У пастарунку міліцыі склалі пратакол за псаваньне зьнешняга выгляду будынкаў. За гэта прадугледжаны штраф ад 5 да 25 базавых велічыняў.

Аляксея Шыдлоўскага й Васіля Жакава адпусьцілі. Пратаколы на іх накіруюць у райвыканкамы.
XS
SM
MD
LG