Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН прыняла рэзалюцыю па Беларусі


Радыё Свабода Трэці камітэт Генэральнай асамблеі ААН прыняў рэзалюцыю аб становішчы з правамі чалавека ў Беларусі. Рэзалюцыя прынятая па ініцыятыве ЗША і краін Эўразьвязу.

У дакумэнце гаворыцца, што ў Беларусі пашыраецца практыка ціску і крымінальнага перасьледу прадстаўнікоў апазыцыі, праваабаронцаў, журналістаў і няўрадавых арганізацый. Таксама ў рэзалюцыі гаворыцца, што афіцыйны Менск не выконвае міжнародныя абавязацельствы ў справе правядзеньня свабодных і справядлівых выбараў. Аўтары рэзалюцыі заклікаюць беларускія ўлады прывесьці выбарчы працэс і заканадаўства ў адпаведнасьць зь міжнароднымі стандартамі.
XS
SM
MD
LG