Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А. Лукашэнка сустракаецца з украінскімі журналістамі


Радыё Свабода, Менск Сёньня Аляксандар Лукашэнка ўпершыню прымае групу ўкраінскіх журналістаў. Прадстаўнікі каля 40 пераважна рэгіянальных СМІ наведалі ў арганізаваным беларускімі ўладамі прэс-туры Гомельшчыну і Магілёўшчыну, наведалі прадпрыемствы, мэмарыял “Лінія Сталіна”.

У пачатку размовы Лукашэнка згадаў гісторыю Кіеўскай Русі, калі асобныя княствы цярпелі ад міжусобіцы і зазначыў, што разам славянскім народам удалося “пабудаваць магутную дзяржаву Савецкі Саюз”, захаваць які перашкаджалі “амбіцыі кучкі палітыкаў”. Трэба было захаваць вялікую дзяржаву.

Прэсавая канфэрэнцыя праходзіць у Нацыянальнай бібліятэцы, разам з Лукашэнкам на ёй прысутнічаць вышэйшыя прадстаўнікі ўраду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG