Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Станіслаў Пачобут у спэцпрыёмніку працягвае галадоўку


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня грамадзкага актывіста Станіслава Пачобута са шпіталя даставілі ў спэцпрыёмнік Кастрычніцкага РАУС Горадні, дзе ён прабудзе двое сутак —рэшту пакараньня, прызначанага яму судом.

Спадара Пачобута затрымалі 16 лістапада перад акцыяй салідарнасьці. На наступны дзень Кастрычніцкі раённы суд пакараў яго па абвінавачаньні ў дробным хуліганстве арыштам на 5 сутак. Актывіст у судовай зале абвесьціў галадоўку.

У мінулую нядзелю Станіслава Пачобута даставілі ў шпіталь для абсьледаваньня, дзе ён прабыў чатыры дні.
XS
SM
MD
LG