Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці пройдзе паседжаньне міністраў абароны СНД


Радыё Свабода, Менск У Берасьці пройдзе паседжаньне Саветаў міністраў абароны дзяржаў СНД і Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы. Чакаецца падпісаньне беларуска – расейскага пагадненьня аб стварэньні Адзінай сыстэмы супрацьпаветранай абароны.

Гэтае пытаньне абмяркоўвалася цягам апошніх сямі гадоў, але падпісаньню дакумэнта перашкаджалі вялікія матэрыяльныя і арганізацыйныя супярэчнасьці. Паводле камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Беларусі Алега Пафёрава, гэтае пагадненьне дазволіць вырашаць шэраг праблем, сярод якіх закупка ўзбраеньняў. Камандуючы сыстэмай атрымае права самастойна прымаць рашэньні аб выкарыстаньні беларускіх і расейскіх сіл і сродкаў. Расея паставіла ў Беларусь на бязвыплатнай аснове два дывізіёны зэнітных ракетных комплексаў С-300. Яны разьмешчаны ў Берасьці. Яшчэ два дывізіёны напрыканцы году прывязуць у раён Горадні. Паводле расейскіх вайскоўцаў, сыстэмы супрацьпаветранай абароны С-300 разьмешчаны ў Беларусі ў якасьці кроку ў адказ на набыцьцё Польшчай амэрыканскіх зьнішчальнікаў F-16.
XS
SM
MD
LG