Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН прызнала незаконнай ліквідацыю “Грамадзянскіх ініцыятываў”


Радыё Свабода Учора Рада ААН ў правох чалавека задаволіла скаргу кіраўніцтва зьліквідаванай Гомельскай арганізацыі “Грамадзянскія ініцыятывы” і прыняла рашэньне аб незаконнасьці закрыцьця аб’яднаньня. Усе 14 сябраў Рады прызналі, што ліквідацыя “Ініцыятываў” – ёсьць парушэньнем артыкулу 22 Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (права на свабоду асацыяцыў).

У рашэньні, якое ўчора атрымаў кіраўнік аб’яднаньня Віктар Карняенка, пазначана, што ўсе сябры “Грамадзянскіх ініцыятываў” (5 чалавек) мусяць быць прызнаныя пацярпелымі, беларускі ўрад павінен узнавіць рэгістрацыю аб’яднаньня і выдаць кампэнсацыі яе сябрам. Усе гэтыя патрабаваньні дзяржава мусіць выканаць на працягу трох месяцаў.

Былы юрыст-консульт аб’яднаньня Леанід Судаленка заўважае, што пакуль ніводнае рашэньне Рады ААН у правох чалавека Беларусьсю не было выканана. Ён, аднак, дадае : “Сёньня склалася неадназначная сытуацыя. Таму я не зьдзіўлюся, калі беларускі бок выканае патрабаваньні Рады ААН”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG