Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры прэзыдэнты пакуль не пацьвердзілі ўдзелу ў менскім саміце СНД


Валер Каліноўскі, Менск 28 лістапада ў Менску ў памяшканьні Нацыянальнай бібліятэкі пройдзе чарговы саміт кіраўнікоў краінаў СНД. Перад гэтым у Беларусі сустрэнуцца прэм’ер-міністры краінаў Судружнасьці, міністры абароны і замежных справаў.

Пра гэта сёньня паведаміў першы намесьнік кіраўніка Выканкаму СНД Уладзімер Гаркун. Паводле ягоных словаў, на саміце разгледзяць справаздачу так званай групы мудрацоў наконт рэфармаваньня Судружнасьці. Учора гэты дакумэнт быў разасланы кіраўнікам краінаў СНД.

Спадар Гаркун сказаў, што на гэты момант няма пацьвярджэньня аб удзеле ў саміце трох прэзыдэнтаў краінаў СНД, аднак якіх канкрэтна — ён не паведаміў.

(Гаркун: ) “Усе мы чагосьці чакаем, але я магу сказаць, што сэнсацыяў ад гэтага саміту, я спадзяюся, ня будзе. Будзе ўхваленае рашэньне на працяг і паглыбленьне супрацоўніцтва”.

Спадар Гаркун зазначыў, што СНД крытыкуюць, бо арганізацыя камусьці не падабаецца:

(Гаркун: ) “Развал Савецкага Саюзу быў непапраўнай трагедыяй ХХ стагодзьдзя. Я лічу, што, калі сёньня штосьці здарыцца з СНД, гэта будзе непапраўная трагедыя”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG