Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барысаў: затрымалі праваабаронцу Алеся Абрамовіча


Радыё Свабода 21 лістапада ў Барысаве быў застрыманы сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), праваабаронца й журналіст Алесь Абрамовіч.

Як паведамляе прэсавая служба БСДП (Грамада), спадара Абрамовіча затрымаў міліцэйскі патруль на цэнтральнай плошчы Барысава каля Дома гандлю, дзе ён сабіраў подпісы пад Пасланьнем свабоды. У мясцовым адзеле ўнутраных справаў старшына міліцыі Аляксандар Маняк склаў на яго пратакол адміністрацыйнага затрыманьня й канфіскаваў шэсьць асобнікаў Пасланьня.

Пры гэтым сутнасьць правапарушэньня ў пратаколе ня выклалі. Цяпер барысаўскага сацыял-дэмакрата можа чакаць позва ў суд.
XS
SM
MD
LG