Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Няўжо Вы сваёй шуміхай вакол Казуліна спадзяецеся пераканаць беларусаў, што Казулін зможа падолець пасаду прэзыдэнта?”


Радыё Свабода Агляд званкоў на Свабоду за сераду, 22 лістапада. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон “Свабоды” 266-39-52. Тэлефануйце, дзяліцеся навінамі, а таксама выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў ў Беларусі і сьвеце. Тэлефон "Свабоды" – гэта вольны мікрафон. Права выказацца мае кожны. Нам таксама можна дасылаць смс-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі 8-029-391-22-24.

(Спадар:) “Чаму Беларусь прадажная сволач?”

(Марыя Іванаўна Бартось, в. Квасоўка Гарадзенскага р-на:) “Добры вечар, Радыё Свабода! Паважанае Радыё Свабода, 25 лістапада ў паважанага Аляксандра Ўладзіслававіча Дзень народзінаў. Хачу павіншаваць Вас з Народзінамі. А таксама з двайным сьвятам, зь Днём вясельля зь Ірынай Іванаўнай, выдатнай, прыстойнай жонкай, якая кахае свайго мужа. Калі Вы гаварылі, Ірына: “Ты будзеш адзіным падарункам у жыцьці”. І насамрэч, як узорны муж, бацька і ў будучым дзядуля і, нарэшце, народны лідэр барацьбы за свабоду народа. Водгукі ад сустрэчы з Вамі абляцелі Гарадзенскую вобласьць, усялілі ў нас дух і веру ў перамогу. Вы, Аляксандр Уладзіслававіч, сталі на абарону свайго народу. Вас абавязаны вызваліць. Справядлівасьць павінна перамагчы. Здароўя Вам сібірскага, хуткага вызваленьня! Мы з Вамі, паважаны Аляксандр Уладзіслававіч! Дзякуй Вам!”

(Спадар:) “У нас у Беларусі ёсьць два такія адукаваныя чалавекі, як Аляксандр Рыгоравіч і Лідзія Ярмошына. Яны ўсё ведаюць, і эканоміку ведаюць, і колькі адсоткаў будзе галасаваць на выбарах – 83 %, ведаюць, колькі вёсак ужо запусьцела ў Беларусі, дзе засталіся толькі хворыя пэнсіянэры, не дапамагаюць нават аграгарадкі – ўся моладзь едзе ў горад. Яны нават ведаюць, калі працаваў Францішак Скарына ў Санкт-Пецярбурзе. Вось якія знаўцы! А ўсе дурні ў іх: і Казулін, і Мілінкевіч, ніхто нічога ня ведае лепш за іх. І ў іх яшчэ ёсьць два сябры, як Фідэль Кастра і Хусэйн. І вось гэтыя людзі, калі яшчэ пратарчаць пяць гадоў, не дай Бог, то беларусы зноў апрануць керзавыя боты і савецкую целагрэйку без каўняра з кароткім рукавом”.

(Спадарыня:) “Няўжо Вы сваёй шуміхай вакол Казуліна спадзяецеся пераканаць беларусаў, што Казулін зможа падолець пасаду прэзыдэнта. Яго асабістыя паводзіны перад выбарамі паказалі, што ў яго праблемы з галавой. Пачнем з Дэклярацыі, зь якой бачна, што ў Казуліна няма ні жытла, ні заробку. Значыць, ён бомж. Затым ён нахабна рваўся на Ўсебеларускі сход у атачэньні нейкіх маладзёнаў, спрабаваў выдраць дзьверы, затым, выступаючы па тэлевізіі, паводзіўся, як блазан, а мова была грубая, хамская. Цяпер, знаходзячыся ў турме, ён зьвяртаецца да нейкіх замежнікаў, каб прызнаць выбары несапраўднымі. Значыць, ён ня верыць беларусам, але вельмі ён хоча намі кіраваць. Гэта так бязглузда. А гэтая яго галадоўка? Дзіная і сумнеўная. 33 дні галадае! Вы цьвердзіце пра гэта ўжо некалькі дзён. Памылачка! Павінна быць больш сарака дзён, а гэта ўжо сьмерць абавязкова наступіць. А ён, як вярблюд, жыве і нечага патрабуе.”

“Новая стратэгія Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі вызывае сумнеў у іх шчырасьці й добразычлівасьці. Каб падпарадкаваць сабе Беларусь, яны, як прусакі, лезуць ва ўсе шчыліны і выкарыстоўваюць розныя пралазы. Надоечы, прыкрываючыся Богам, выкарыстоўвалі сэкту пратэстантаў, дзеяньні якіх былі накіраваны супраць нашай улады. Цяпер вырашылі скарыстаць сапсаваныя адносіны паміж Беларусьсю й Расеяй. А прапануючы наладзіць добрасуседзкія адносіны, тут жа ставяць свае ўмовы. Гэта бязглузда”.

“Жаданьне Эўразьвязу выправіць свае абвостраныя адносіны зь Беларусьсю вартае ўхвалы. Гэта разумней, чым весьці інфармацыйную атаку супраць нашага прэзыдэнта, спасылаючыся на меркаваньні розных гультаёў, правакатараў і аматараў лёгкіх грошай. Пры гэтым, Эўразьвяз не павінен імкнуцца стаць над Беларусьсю, а значыць, не павінен ставіць свае нейкія ўмовы. Даўно трэба Эўразьвязу зразумець, што жыць з суседзямі трэба мірна й па-сяброўску. А не навязваць сваю палітыку й не нацкоўваць “шарыкаў” на нашую ўладу”.

(Спадарыня, Магілёў:) “Лукашэнка любіць паўтараць: “Мой беларускі народ. Я буду рабіць тое, што ў маіх сілах, каб беларускаму народу жылося лепш”. Ну што ж? Тое былі прыгожыя словы, час якіх ужо мінуў. Час давесьці на справе, што ён можа. Неабходна даць адказ Эўразьвязу, які прапанаваў новую праграму для Беларусі, у якой прапаноўваецца істотная дапамога беларускаму народу. Узамен Эўразьвяз просіць, на мой погляд, цалкам выканальныя ўмовы – вызваліць Аляксандра Каузліна ды ўсіх палітычных вязьняў, спыніць іх перасьлед і правесьці сумленныя дэмакратычныя выбары”.

“Шаноўны Аляксандр Казулін! Я вельмі добра разумею Вас, як цяжка зьмірыцца са зьневажальным для Вас становішчам, у якім Вы апынуліся па волі Лукашэнкі ды ўсіх, хто есьць зь яго рукі. Запэўніваю Вас, што Ваша галадоўка раскруціла вакол іх такую карусель, што ў горле тых людзей ежа, якую яны хочуць праглынуць, не праходзіць. Ніхто ўжо ня спыніць раскручаную Вамі па ўсёй Эўропе і па ўсяму сьвету беларускую праблему. Эўразьвяз прапанаваў новую праграму для Беларусі. Дзеля беларускага народу Лукашэнка абавязаны прыняць гэтую праграму, выканаўшы умовы, якія прапанаваныя яму ў замен. Вельмі прашу Вас, калі ласка, пачніце ў бліжэйшыя суткі выходзіць з галадоўкі. Да 25 лістапада, наколькі гэта магчыма, аднавіце сваё здароўе. Усе нармальныя людзі Беларусі, Эўропы павіншуюць Вас з Народзінамі. Усяго найлепшага!” (Яцкевіч Аляксандр Анатольевіч, Віцебск) “Мяне асабіста вельмі ўражвае, на каго робіцца стаўка ў дзяржаве. Калі разумныя, інтэлектуальныя людзі звальняюцца немаведама кім і за што. Такое ўражаньне, што па нейкай сыстэме куюцца ворагі, каб паказаць потым. Як яны ўсім перашкаджалі, як заміналі. А розуму ж няма, як паглядзіш, як паслухаеш гэтую хлусьню, а розуму ж няма. Я на сёньняшні дзень маю заробак ня больш двухсот тысяч рублёў няшчасных. А мой патэнцыял выкарыстоўваецца, добра калі, на 15-20 %. Гэта ж сьмех! Але ня толькі сьмех. Гэта ж не даюць чалавеку рабіць дабро! Дык што ён павінен табе зло рабіць?! Дзе яшчэ ў якой дзяржаве ёсьць такое, што ідзе ад галоўнай нашай вусатай галавы? Дзякуй”. (Спадар:) “Выказваю свае меркваньні. Вось забілі адно зь кіраўнікоў Лібану. І гэты … Буш кажа, вось забілі чалавека, трэба знайсьці і пакараць злачынцаў. Гэта аднаго забілі. А ён сам забіў толькі апошнім часам каля мільёну людзей. І ня трэба шукаць. Вось ён злачынца, сам вылазіць на трыбуну. Гэта трэба быць такімі подлымі, такімі нахабнымі, такімі страшнымі людзьмі, як Буш, якія забіваюць, прыніжаюць, гвалтуюць людзей!”
XS
SM
MD
LG