Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шклоў: арыштаваныя кіраўнікі папяровай фабрыкі “Спартак”


Радыё Свабода Іх абвінавачваюць у крадзяжы і злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі. Управа КДБ па Магілёўскай вобласьці распачала крымінальную справу.

Як вынікае з афіцыйных паведамленьняў, у 2005 годзе пры дапамозе фірмы-пасярэдніка прадпрыемства набыло запасныя часткі ўдвая даражэй, чым магло набыць непасрэдна ў вытворцы з Украіны. Паводле афіцыйнай інфармацыі, кіраўніцтва фабрыкі ведала пра рэальны кошт тавару, аднак заключыла дамову на набыцьцё дэталяў праз малавядомую кіргіскую фірму-пасярэдніка.
XS
SM
MD
LG