Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У вёсках будуць вылучацца незалежныя кандыдаты


Радыё Свабода 14 студзеня найбольшая колькасьць дэпутатаў будзе абірацца на вёсцы. Паводле Цэнтрвыбаркаму, тут будзе сфармавана 1365 сельскіх Саветаў і 66 пасялковых. Ці шмат прэтэндэнтаў на месцы сельскіх дэпутатаў, і чаму яны плянуюць вылучацца, якія праблемы спадзяюцца вырашыць?

У Смалявіцкім раёне ў сельскія й пасялковыя Саветы мяркуецца абраць 144 дэпутаты. У кожнай акрузе ўжо вызначаныя прэтэндэнты ад улады. З незаплянаваных –– жыхар вёскі Мглё Алег Скачкоў, які вырашыў балятавацца ў Юр’еўскі сельсавет:

(Скачкоў: ) “Яны абавязаны па законе зарэгістраваць. Вядома, там ня вельмі рады гэтаму. Таму што ўсе астатнія – у нас у сельсавеце 11 дэпутатаў – ідуць ад працоўных калектываў. Адзін я па сельсавеце іду шляхам збору подпісаў. Дарога, асьвятленьне, з водаправодам часта праблемы. Вось гэтыя пытаньні мы тут прабіваем”.

Спадар Скачкоў працуе ахоўнікам на мясцовым торфабрыкетным заводзе. Жыхары Мглё часта зьвяртаюцца да яго за дапамогай у розных справах. Напярэдадні выбараў папрасілі, каб той паўдзельнічаў у кампаніі. Абяцаюць дружна галасаваць...

Аляксандар Талстыка працуе ў Менску, аднак прапісаны й рэгулярна наведвае мядзельскае мястэчка Крывічы, дзе нарадзіўся. Тут яго ведаюць як праўдалюбца: Аляксандар актыўна выступае ў абарону правоў месьцічаў. Вось і папрасілі Аляксандра, каб той вылучыўся кандыдатам у дэпутаты Крывіцкага пасялковага Савету.

(Талстыка: ) “Ужо сабраў галасы. У панядзелак буду аддаваць, каб лічылі”.

Як паведаміла сакратар выканкаму пасялковага Савету Соф’я Шаранговіч, Аляксандар Талстыка пакуль адзіны, хто адважыўся на самастойнае вылучэньне. Вядома таксама, што й акруга, дзе ён балятуецца, адзіная, у якой чакаюцца альтэрнатыўныя выбары. Наагул жа, паводле спадарыні Шаранговіч, крывічане пасіўныя ў цяперашняй выбарчай кампаніі:

(Шаранговіч: ) “Праблем ёсьць, як і паўсюдна. Толькі ж што дэпутат пасялковага савету, якія такія глябальныя праблемы ён можа вырашыць?! Толькі ня вельмі значымыя. Можа быць таму не асабліва сюды рвуцца?! Вясковае насельніцтва наагул не настолькі й палітызаванае. Больш клапоціцца, як пракарміць сябе, карову… Сяло яно й ёсьць сяло”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG