Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

А.Лябедзька: “Патрэбны перамовы з уладамі пры пасярэдніцтве ЭЗ”


Радыё Свабода, Менск Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька пракамэнтаваў на просьбу нашага радыё новую стратэгію Эўрапейскага Зьвязу адносна Беларусі.

(Лябедзька: ) “Я б гэта назваў старой ініцыятывай у якасна новых умовах. Нічога новага тут няма, таму што ў тых ці іншых дакумэнтах, у тым ці іншым спалучэньні гэтыя патрабаваньні да Беларусі гучалі. Зьмянілася якасьць сытуацыі, гэта зьвязана з канфліктам паміж “чырвоным домам” і Крамлём. І я думаю, што гэта ход своечасовы. Хаця разам з тым тут ёсьць пэўныя рызыкі й пагрозы. У Эўропе вельмі шмат людзей, якія імітацыю нейкіх зрухаў могуць успрыняць як жаданьне й палітычную волю афіцыйных уладаў Беларусі ісьці насустрач. Я баюся, каб гэты падман не адбыўся чарговы раз”.

Анатоль Лябедзька зазначыў, што трэба дамагацца перамоваў апазыцыі і ўладаў пры пасярэдніцтве Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG