Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Дынько: Сыходжу з пасады галоўнага рэдактара "Нашай Нівы"


Радыё Свабода Пра гэта Андрэй Дынько заявіў сёньня падчас адказаў на пытаньні слухачоў у менскай студыі "Свабоды".

(Дынько:) “Пасьля адзначэньня 100-годзьдзя “Нашай Нівы” я сыду з пасады галоўнага рэдактара. Галоўным рэдактарам стане Андрэй Скурко, прадстаўнік яшчэ маладзейшага пакаленьня. Я застануся ў газэце на нейкіх новых функцыях. Прыход новага пакаленьня будзе зьвязаны з тым, што газэта будзе працягваць сваё абнаўленьне”

Андрэю Дыньку 32 гады. Публіцыст, аўтар шэрагу апавяданьняў. Быў дырэктарам часопісу “Аrche”, віцэ-прэзыдэнтам Беларускага ПЭН-цэнтру, шэсьць апошніх гадоў узначальвае “Нашу Ніву”. Перакладае з ангельскай, італьянскай, польскай, францускай, украінскай моваў. Жанаты, мае сына Якуба і дачку Ўсьціньню. Стаў першым замежнікам, якому Вацлаў Гавэл уручыў ганаровую прэмію імя Гано Эленбоген.

Фрагмэнты размовы Андрэя Дынька з нашымі слухачамі слухайце 24 лістапада ў нашым эфіры і чытаце на сайце
XS
SM
MD
LG