Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брусэлі і Менску прэзэнтавана новая стратэгія Эўразьвязу


Радыё Свабода Сёньня адначасова ў Брусэлі і Менску была прэзэнтаваная новая палітыка Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі. У Брусэлі гэта рабіла эўракамісар у пытаньнях замежных сувязяў і палітыкі добрасуседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр. Спадарыня Вальднэр заявіла, што “народ Беларусі мае права ведаць, што траціць з-за палітыкі самаізаляцыі".

У Менску дакумэнт прадстаўляў кіраўнік кіеўскага офісу Эўракамісіі Іен Боўг, а таксама амбасадары краін Эўразьвязу, акрэдытаваныя ў Менску.

Перад гэтым спадар Боўг наведаў МЗС Беларусі і Адміністрацыю прэзыдэнта і перадаў іх прадстаўнікам афіцыйныя дакумэнты Эўразьвязу. Прозьвішчы беларускіх чыноўнікаў, зь якімі ён сустракаўся, спадар Боўг не назваў.

Іен Боўг, спасылаючыся на нядаўнюю заяву А. Лукашэнкі аб тым, што Беларусь гатовая супрацоўнічаць з Эўразьвязам, калі яго прадстаўнікі будуць прыходзіць безь мяча, заявіў, што мяча ён ня мае. Адрозна ад папярэдняга досьведу дыялёгу Эўразьвязу зь Беларусьсю, які будаваўся пераважна на кантактах з уладамі, цяпер, як паведаміў спадар Боўг, Эўразьвяз будзе імкнуцца размаўляць з народам Беларусі, зробіць усё магчымае, каб цяперашняе пасланьне стала максымальна вядомым сярод беларускага насельніцтва.

Новая палітыка Эўразьвязу прадугледжвае значныя эканамічныя і гуманітарныя выгоды народу Беларусі ў выпадку, калі беларускія ўлады вызваляць палітвязьняў, правядуць дэмакратызацыю выбарчай сыстэмы і будуць выконваць іншыя ўзятыя на сябе абавязаньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG