Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: забаранілі прадаваць моркву і бульбу


Радыё Свабода Цэнтар стандартызацыі, мэтралёгіі й сэртыфікацыі Магілёва забараніў продаж 1900 тон морквы й бульбы — разам на суму 1 мільярд 146 мільёнаў рублёў. Паводле адмыслоўцаў цэнтру, у гародніне выявілі перавышэньне дапушчальнага ўзроўню нітратаў у 3-4 разы.

Не прайшла санітарнага кантролю гародніна ў шэрагу калгасаў Шклоўскага, Дрыбінскага, Горацкага й Бялыніцкага раёнаў, а таксама ў прыгарадзе Магілёва — у гаспадарках “Вейна” ды “Дняпро”.

У Цэнтры стандартызацыі, мэтралёгіі й сэртыфікацыі Магілёва кажуць, што забароненая да продажу гародніна рэалізоўвацца ня будзе. Прадпрыемствы, якія гандлююць сельскагаспадарчай прадукцыяй, правяраюць кожны тыдзень.

Што да забароненай гародніны, дык яна будзе, хутчэй за ўсё, перапрацаваная. У прыватнасьці, морква пойдзе на выраб маркоўнага соку.

Незалежны магілёўскі экспэрт, да якога зьвярнуўся карэспандэнт Свабоды”па камэнтар, зьвязвае перавышэньне ўзроўню нітратаў у гародніне з парушэньнем тэхналёгіі вырошчваньня. Часам у глебу ўносіцца зашмат угнаеньняў дзеля ўрадлівасьці.
XS
SM
MD
LG