Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Дзе мой чыгун? Аддайце мой чыгун! Колькі там яго? Вагон-два, або цэлы цягнік?”


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за чацьвер, 21 лістапада. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон “Свабоды” 266-39-52. Тэлефануйце, дзяліцеся навінамі, а таксама выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў ў Беларусі і сьвеце. Тэлефон "Свабоды" – гэта вольны мікрафон. Права выказацца мае кожны. Нам таксама можна дасылаць смс-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі 8-029-391-22-24.

(Часлаў Пазьлевіч, Нямеччына: ) “Адкрытае пытаньне прэм’ер міністру Рэспублікі Беларусь Сідорскаму Сяргею. Шаноўны Сяргей Сяргеевіч, каля дванаццаці год я дабіваюся налічэньня мне заробленай пэнсіі. Мне гэта надакучыла. Што я жабрак які ці што? Я багаты чалавек. Магчыма, і мільянэр. Жывучы ў СССР, я часта слухаў па радыё, колькі таго-сяго было выраблена на душу насельніцтва. Асабліва мне падабалася, колькі выкавана чыгуну на маю душу. Пытаньне: дзе мой чыгун? Я патрабую, аддайце мой чыгун. Колькі там яго? Вагон-два, або цэлы цягнік? Я чакаю свой чыгун. Адрэсу Вы ведаеце. Заганю яго загніваючаму Захаду. І як-небудзь пражыву бяз пэнсіі. Дзе мой чыгун? З павагай”.

(Спадарыня: ) “Размаўляючы з журналістам, Ярмошына заявіла: “83 % насельніцтва Беларусі галасуюць паводле асабістых перакананьняў, а пад уплывам партый і рухаў 14 %”. Да 14 студзеня амаль два месяцы. Яшчэ не пачалася перадвыбарчая агітацыя. А ў яе ўжо гатовыя вынікі. Верагодна, такі расклад ёй прысьніўся ў сьне”.

(Спадарыня: ) “Калі пра Лукашэнку казалі, што Беларусь пад яго кіраўніцтвам квітнее нейкім “эканамічным цудам,” гэта быў асабісты посьпех. А як толькі зьявіліся праблемы, якія немагчыма вырашыць, і эканамічны цуд не спрацоўвае, тут, канечне, зьяўляюцца вінаватыя, якія хочуць Беларусі, беларускаму народу цяжкога жыцьця. Такіх людзей, як ён сам сказаў, нельга дапускаць да ўлады. Ды якая ўжо там улада вінаватым, калі яны ў турмах ды на “хіміі,” галадуюць па месяцу і больш?! Так што ня трэба валіць з хворай галавы на здаровую. Узяўся за гуж, не кажы, што ня дуж, – так кажа расейская прамыўка. А калі здароўе не дазваляе “зьдзюжыць,” то самае разумнае рашэньне пайсьці ў адстаўку і лячыцца, лячыцца, лячыцца і гэтак далей”.
XS
SM
MD
LG