Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: звольнілі прафсаюзнага актывіста і сябра БНФ


Радыё Свабода Дырэкцыя Аўтобуснага парку №1 Гомеля не падоўжыла працоўны кантракт кіраўніку суполкі Беларускага незалежнага прафсаюзу кіраўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці, сябру Партыі БНФ Андрэю Баранаву.

Намесьнік дырэктара аўтарку ў справах ідэалёгіі і працы з кадрамі Ігар Ігнаценка заявіў, што паколькі А.Баранаў зьяўляецца сябрам незалежнага прафсаюзу, ён ня можа працаваць на прадпрыемстве.

Андрэй Баранаў аспрэчвае скасаваньне кантракту ў Гомельскай вабласной управе Дэпартамэнту дзяржаўнай інспэкцыі працы.

А.Баранаў зьяўляецца кіраўніком суполкі Беларускага незалежнага прафсаюзу кіраўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці ў Аўтапарку №1. Разам зь іншымі кіроўцамі ён неаднаразова дамагаўся падвышэньня заробкаў.

Раней з Аўтапарку №1 былі звольненыя сябры незалежнага прафсаюзу Аляксандар Яўсейчук і Сяргей Шведаў.

Пазоў у справе аднаўленьня на працы Сяргея Шведава знаходзіцца на разглядзе ў судзе Савецкага раёну Гомеля.
XS
SM
MD
LG