Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анонс: “Веру, што можна цяпер пабудаваць прыгожую беларускую нацыю”


Радыё Свабода Данута Бічэль — удзельніца праграмы “Ў што я веру”

Я веру, што можна цяпер пабудаваць прыгожую беларускую нацыю без удзелу ў гэтым карумпаваных чыноўнікаў і насуперак ім. Гэта Бог замяняе рысавае зерне на залатое. Пачынаць трэба кожнаму зь сябе самога. Заглыбіцца ў сваю сутнасьць, у духоўнасьць, у дабрыню. Толькі праз аўтарытэт, які апіраецца на малітве і прабачэньні, наш край здолее перамяніцца, узьняцца высока, засьвяціць усімі талентамі, як перамяненьне Пана Езуса на гары Табор.

Цалкам Дануту Бічэль вы пачуеце ў праграме “Ў што я веру” 22 лістапада



Данута Бічэль – паэтка, аўтарка блізу двух дзясяткаў кнігаў, перакладчыца вершаў Папы Яна Паўла II, стваральніца і шматгадовая кіраўнічка музэю Максіма Багдановіча ў Горадні.


Ці верыце Вы ў нешта? Што дапамагае Вам жыць? Як і чаму Вы прыйшлі да сваіх перакананьняў? Вашы каштоўнасьці і прынцыпы могуць натхніць іншых, сёньня і ў будучыні, у Беларусі і за мяжой. Раскажыце, ў што верыце Вы!

Пішыце на адрас у Беларусі: П/С 111 Менск 220005, у Чэхіі: П/С 44 Vinohradska 1, Praha 110 00

E-Mail: svaboda@rferl.org

Тэлефон-аўтаадказьнік у Менску: 266 39 52
XS
SM
MD
LG