Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джордж Сорас: “Расея падкупляе дыктатараў у суседніх краінах”


Ганна Соўсь, Прага Вядомы фінансіст Джордж Сорас заявіў, што ўрад Пуціна выкарыстоўвае энэргетычныя рэсурсы для адраджэньня ўсясьветнага лідэрства Расеі і падкупляе дыктатараў у суседніх краінах. Пра гэта піша “Financial Times”. Іншая брытанская газэта “Independent” прагназуе, што ў эўрапейцаў ужо гэтай зімой могуць узьнікнуць праблемы з пастаўкамі газу, і гэта абумоўлена недастатковымі інвэстыцыямі Расеі ў энэргетычную сфэру цягам многіх гадоў.

У інтэрвію газэце “Independent” вядучы экспэрт Цэнтру вывучэньня эўрапейскай палітыкі доктар Алан Рылі заявіў, што Расея не зьяўляецца ўсемагутным пастаўшчыком энэргіі, на статус якога прэтэндуе. І калі гэтая краіна ня зробіць тэрміновых захадаў, якія будуць каштаваць мільярды даляраў, то надзейнае забесьпячэньне Эўропы газам апынецца пад пагрозай. Экспэрт адзначае, што Масква даўно ўжо не інвэставала ў распрацоўку новых газавых радовішчаў, і ў 2010 годзе ўзьнікне значны дэфіцыт расейскага газу, калі “Газпром” ня выдаткуе мільярдаў даляраў на вырашэньне гэтай праблемы. Такім чынам, папярэджвае Алан Рылі, цана на газ рэзка падвысіцца, і гэта пакладзецца на плечы эўрапейскіх спажыўцоў.

Джордж Сорас у інтэрвію брытанскай газэце “Financial Times” гаворыць, што ідэя аднаўленьня ўсясьветнага лідэрства праз энэргетычныя рэсурсы вельмі папулярная ў Расеі. Паводле Сораса, энэргетычная палітыка Расеі накіраваная таксама “на ўзбагачэньне высокапастаўленых чыноўнікаў у Расеі і подкуп дыктатараў у суседніх краінах з мэтаю ўзяць пад кантроль іх прыродныя рэсурсы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG