Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы сумняюцца, што Лукашэнка прыме эўрапейскія прапановы


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава “Gazeta Wyborcza”, распавядаючы пра новую Эўрапейскую стратэгію адносна Беларусі, адзначае, што цяпер галоўнае, каб беларусы даведаліся пра прапановы Эўразьвязу.

“Нельга спадзявацца на тое, што Лукашэнка прыме прапановы, якія ўтрымлівае эўрапейская “дарожная мапа для Беларусі”. Эўропа гатовая дапамагаць, інвэставаць у беларускую гаспадарку вялікія грошы, але на ўмовах, якія Лукашэнка ня можа выканаць”, – піша аглядальнік газэты Вацлаў Радзівіновіч.

На ягоную думку, цяжка разьлічваць на тое, што кіраўнік Беларусі пойдзе, як гэтага патрабуе Эўразьвяз, прыкладам, на сапраўднае сьледзтва ў справе зьніклых палітыкаў, бо “гэта прыявло б яго асабіста на лаву падсудных”.

“Gazeta Wyborcza” піша, што ў Беларусі ня варта спадзявацца таксама на “палацавы пераварот”, нягледзячы на тое, што Лукашэнка “робіць з кіраўнічымі кадрамі што хоча", бо сярод іх наўрад ці “знойдзецца нехта сьмелы”.

“Гэтая новая стратэгія, аднак, вельмі патрэбная беларускаму народу і сапраўды можа яго зрушыць зь месца... Трэба зрабіць так, каб беларусы як мага хутчэй пра гэта даведаліся... Праз незалежныя радыё, тэлеканал, які беларусам абяцалі”, – напісаў у рэдакцыйным камэнтары аглядальнік газэты Вацлаў Радзівіновіч.

“Gazeta Wyborcza” запрапанавала наведвальнікам сваёй інтэрнэт-старонкі адказаць на пытаньне, ці прыме, на іхную думку, Аляксандар Лукашэнка, прапановы Эўразьвязу. Пераважная большасьць наведвальнікаў сайту адказалі “не”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG