Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кардынал Сьвёнтак – камандор Ордэна Ганаровага легіёну


Паводле Эўрапейскага радыё для Беларусі Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак надаў кардыналу Казіміру Сьвёнтку званьне камандора Ордэну Ганаровага легіёну. Гэта адзіны выпадак такога ўшанаваньня ў гісторыі незалежнай Беларусі.

У камюніке адзначаецца, што ўзнагарода прысуджаецца чалавеку, які ў вачох францускіх грамадзянаў увасабляе гісторыю беларускага народу апошніх сямідзесяці гадоў.

Урачыстая цырымонія ўручэньня ўзнагароды адбудзецца 23 лістапада ў рэзыдэнцыі францускага амбасадара ў Беларусі.



Ордэн Ганаровага легіёну — найвышэйшая вайсковая і цывільная ўзнагарода Францыі. Ён быў заснаваны Напалеонам Банапартам у 1802 годзе. Сярод кавалераў Ордэну – славуты інжынэр Эйфэль, музыка Мсьціслаў Растраповіч, сёньняшні Папа Рымскі Бэнэдыкт XVI.

XS
SM
MD
LG