Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна можа стаць сябрам УГА ў 2007 годзе


Валер Каліноўскі, Менск На заключнай стадыі й перамовы аб сяброўстве Ўкраіны ва Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі. Украіне трэба завяршыць адаптацыю нацыянальнага заканадаўства да стандартаў УГА — трэба ўхваліць каля дваццаці законапраектаў, зь іх большасьць прынялі ў першым, а частку ў першым і другім чытаньнях.

Украіна пакуль не падпісала двухбаковых пратаколаў толькі з Кіргізіяй і Тайванем. Кіргізія дамагаецца ад Украіны вяртаньня доўгу часу СССР, Тайвань — прызнаньня нацыянальных пашпартоў.

Прадстаўніца Кіеўскага цэнтру пэрспэктыўных дасьледаваньняў Кацярына Малюгіна лічыць, што Ўкраіна мае магчымасьць выканаць усе працэдуры й далучыцца да УГА ў 2007 годзе — пры ўмове, што гэтаму не перашкодзяць унутраныя палітычныя супярэчнасьці.

Такім чынам, па часе могуць зьмяніцца ўмовы гандлю Беларусі як з Расеяй, так і з Украінай.

Таваразварот Украіны й Беларусі складае каля 2 мільярдаў даляраў на год.
XS
SM
MD
LG