Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С. Маркаў: ”ЗША і Эўразьвяз заблякуюць уступленьне Беларусі ва УГА, пакуль ля ўлады А.Лукашэнка”


Радыё Свабода, Менск Тое, як адаб’ецца чаканае ўступленьне Расеі ва Усьясьветную гандлёвую арганізацыі на расейска-беларускіх адносінах, камэнтуе расейскі палітоляг, дырэктар Інстытута палітычных дасьледаваньняў Сяргей Маркаў.

Паводле спадара Маркава, уступленьне Расеі ва УГА адмоўна адаб’ецца на двухбаковых адносінах. Гэта запатрабуе большага ўзгадненьня адзінай эканамічнай прасторы паміж Расеяй і Беларусьсю.

(Маркаў: ) “Справа ў тым, што гэтае ўступленьне запатрабуе ад Расеі памяншэньня мытаў і спрашчэньня доступу замежнага бізнэсу. А гэта прывядзе да яшчэ большай лібэралізацыі расейскай эканомікі і замацаваньня яе лібэральнага стану. Эканомікі абедзьвюх краін зроблены па рознаму. Але палітычна застаецца магчымасьць аб’яднаньня Беларусі і Расеі па мадэлі: адна краіна дзьве сыстэмы. Па ёй аб’ядноўваліся Кітай і Ганконг. Ёсьць магчымасьць фармаваньня нейкай зоны вольнага гандлю ды іншых інстытутаў, выгодных для абодвух бакоў”.

Ці зацікаўленая Расея ва ўступленьні Беларусі ў СГА?

(Маркаў: ) “Канешне, Расея з задавальненьнем спрыяла б, каб Беларусь далучылася да УГА. Аднак ЗША і Эўразьвяз, несумненна, заблякуюць такое далучэньне, пакуль ля ўлады знаходзіцца Аляксандар Лукашэнка. Пакуль праводзіцца палітыка на больш цесны саюз з Расеяй і пакуль выкарыстоўваюцца аўтарытарныя мэтады ва ўнутранай палітыцы”.
XS
SM
MD
LG