Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Л. Заіка: Пры Лукашэнку сяброўства Беларусі ва УГА немагчыма


Радыё Свабода Незалежны менскі эканаміст Леанід Заіка ацэньвае пэрспэктывы сяброўства Беларусі ва Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі:

(Заіка: ) “Я ўвогуле лічу, што беларускае сяброўства ва УГА пры Лукашэнку немагчымае. Зусім наіўна думаць, што Джордж Буш будзе сустракацца з Лукашэнкам і скажа: “Мы вас пускаем ва УГА...” У Беларусі абсалютны нуль у пэрспэктыве”.

Пры гэтым спадар Заіка мяркуе, што беларускім спажыўцам сяброўства краіны ва УГА выгаднае:

(Заіка: ) “Калі ў нас будуць разбураныя гэтыя бар’еры, то беларускі спажывец будзе купляць цукар па 500 рублёў, а не па 1800, беларусы будуць купляць машыны без імпартных мытных пошлін. Такім чынам у нас пачнецца эпоха продаж танных спажывецкіх тавараў, а мяса будзем купляць па адным даляры за кіляграм”.

Спадар Заіка перакананы, што пры гэтым не будзе каляпсу ўласнай вытворчасьці.

Беларусь вядзе перамовы аб сяброўстве ва УГА з 1996 года.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG