Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міколу Астрэйку адпусьцілі дадому


Алег Грузьдзіловіч, Менск 17 лістапада са Шклоўскай калёніі быў вызвалены лідэр незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства” Мікалай Астрэйка. Яму зьмянілі рэжым адбыцьця пакараньня на папраўчыя працы. Зараз Мікола знаходзіцца дома. Днямі ён упершыню пабачыў сваю дачку Лізу, якая нарадзілася, калі Мікола быў у турме.

Сёньня раніцай Мікола пайшоў у міліцыю, якая мусіць вызначыць, дзе ён будзе працаваць.

Астрэйка быў арыштаваны у лютым гэтага года і атрымаў 2 гады турмы за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Яшчэ адзін сябар “Партнэрства” Цімафей Дранчук, які быў засуджаны да году турмы, застаецца за кратамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG