Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Наша ніва” 100 гадоў таму: “Воля! Свабода!..”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Сто гадоў таму “Наша ніва” ў артыкуле Піотры Простага пісала пра прагу сялян да свабоды.

“Німа болей панскага прыгону, ня скачуць болей панскіе бізуны па мужыцкай сярэдзіне… Але ёсьць прыгон правіцельства, і гэтаму правіцельству з усей сілы памагаюць яго чыноўнікі, ёсьць нагайкі стражнікаў і казакоў, ёсьць салдацкія кулі… Прыгон цяжэйшы як быў перш!.. Воля! Свабода!.. Гдзе ты, гэтая воля? Гдзе ты, свабодная мужыцкая праца? Гдзе ня льецца мужыцкая кроў, мужыцкі пот, мужыцкіе слёзы?..

Турмы і астрогі стогнуць ад мужыцкіх енкаў, вароны і груганы дзяўбуць мужыцкае цела у далёкай Манджурыі, рэкамі цячэць мужыцкая кроў і ручьямі льюцца мужыцкіе слёзы!.. Воля! Свабода!.. Гнецца мужык на ніве ад цяжкай непамернай работы, курчыцца ў хаце ад голаду і холаду, стогнець ад “начальства” — і гібнець ў турмах ды у ссылцы… І гэта — воля?

Цяжкая твая доля, бедны мужык! Доўгіе векі нясеш ты свой ня лёгкі крыж!.. Але прыдзець гадзіна — і ты парвеш кайданы, ў каторые заковалі цябе тваі мучыцелі, і высока, высока падымеш свой штандар за свабодную працу, за лепшую долю, за новае, свабоднае жыццё!..”

У гэтым жа нумары пад рубрыкай “З усіх старон” маецца кароценькае, але вельмі сымбалічнае паведамленьне: “Ў маленькім Чорнагорскім царстве скупшчына (Дума) адменіла на векі кару сьмерці. Народ радуецца”.
XS
SM
MD
LG