Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Жэшаве прайшла канфэрэнцыя з удзелам студэнтаў праграмы Каліноўскага


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У польскім горадзе Жэшаве адбылася канфэрэнцыя, удзельнікі якой абмяркоўвалі ролю мясцовых мэдыяў у інфармаваньні палякаў аб сытуацыі ў Беларусі.

У канфэрэнцыі ўзялі ўдзел некалькі дзясяткаў журналістаў мясцовых мэдыяў, палітыкі, грамадзкія дзеячы. Арганізатар сустрэчы, дэпутат гарадзкой рады Жэшава і старшыня арганізацыі “Масты для дэмакратыі” Яцак Кічак кажа, што канфэрэнцыя прымеркаваная да дня салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых беларускіх апазыцыйных палітыкаў.

(Кічак: ) “На маю думку, мясцовыя мэдыі павінны больш рабіць у сфэры ўсходняй палітыкі. Вядома, Жэшаў – гэта не Варшава, але мы – памежны горад, такі як Беласток. Там нешта робіцца, а ў нас – не. Трэба гэта зьмяніць, каб ад нас таксама адчувальны быў вецер свабоды”.

У часе сустрэчы на пытаньні прысутных адказвалі журналісты беларускіх незалежных мэдыяў і студэнты зь Беларусі, якія вучацца ў межах праграмы польскага ўраду імя Кастуся Каліноўскага.

Адзін зь іх, Глеб Маліноўскі, сказаў нашаму радыё, што ад такіх сустрэчаў падвойная карысьць, бо палякі даведваюцца пра сытуацыю ў Беларусі, а беларусы вывучаюць польскі досьвед барацьбы супраць дыктатуры.

(Маліноўскі: ) “Любы досьвед у барацьбе супраць таталітарызму будзе ў нашай сытуацыі прыдатны і карысны”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG